Супрацьдзеянне карупцыі

Процідзеянне карупцыі

Рашучая барацьба з карупцыяй з’яўляецца прыярытэтным напрамкам унутранай палітыкі нашай дзяржавы. У мэтах папярэджання, выяўлення, спынення правапарушэнняў, якія ствараюць умовы для карупцыі, і карупцыйных правапарушэнняў, устаранення іх наступстваў у Браслаўскім раённым выканаўчым камітэце распараджэннем старшыні райвыканкама створана камісія па супрацьдзеянні карупцыі. Камісія ў сваёй дзейнасці кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь ад 15 ліпеня 2015 года № 305-З “Аб барацьбе з карупцыяй”, пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 снежня 2011 г. № 1732 “Аб зацвярджэнні Тыпавога палажэння аб камісіі па супрацьдзеянні карупцыі”, іншымі актамі заканадаўства а таксама Палажэннем аб камісіі.

Асноўнымі задачамі камісіі з'яўляюцца:

акумуляванне інфармацыі аб парушэннях заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй, учыненых работнікамі райвыканкама, структурных падраздзяленняў райвыканкама, сельскіх выканаўчых камітэтаў, а таксама падпарадкаваных (якія ўваходзяць у сістэму, склад) арганізацый, у тым ліку недзяржаўнай формы ўласнасці (далей – падпарадкаваныя арганізацыі);

абагульненне і аналіз паступаючай, у тым ліку з дзяржаўных органаў, якія ажыццяўляюць барацьбу з карупцыяй, інфармацыі аб парушэннях антыкарупцыйнага заканадаўства работнікамі райвыканкама, структурных падраздзяленняў райвыканкама, сельскіх выканаўчых камітэтаў, падпарадкаваных арганізацый;

своечасовае вызначэнне карупцыйных рызык і мер па іх нейтралізацыі;

распрацоўка і арганізацыя правядзення мерапрыемстваў па супрацьдзеянні карупцыі ў райвыканкаме, структурных падраздзяленнях райвыканкама; сельскіх выканаўчых камітэтаў, падпарадкаваных арганізацый; каардынацыя дзейнасці структурных падраздзяленняў райвыканкама, сельскіх выканаўчых камітэтаў, падпарадкаваных арганізацый па рэалізацыі мер па супрацьдзеянні карупцыі;

узаемадзеянне з дзяржаўнымі органамі, якія ажыццяўляюць барацьбу з карупцыяй, грамадскімі аб’яднаннямі і іншымі арганізацыямі па пытаннях супрацьдзеяння карупцыі;

разгляд пытанняў прадухілення і ўрэгулявання канфлікту інтарэсаў, захавання правіл этыкі дзяржаўнага служачага. разгляд мер, прынятых для ўстаранення наступстваў карупцыйных правапарушэнняў і правапарушэнняў, якія ствараюць умовы для карупцыі.

Proudly powered by WordPress | Theme: HoneyWaves by SpiceThemes