Функцыі і задачы прадпрыемства
Дзяржаўнае прадпрыемства “Браслаў-камунальнік” створана з мэтай забеспячэння:
-максімальнага задавальнення, з улікам рэальных магчымасцяў, запатрабаванняў насельніцтва на замацаванай за Прадпрыемствам тэрыторыі ў жыллёва-камунальных паслугах;
-падтрымання і аднаўлення належнага санітарнага і тэхнічнага стану жылых дамоў, іншых капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), жылых і дапаможных памяшканняў, прыдамавой тэрыторыі, па забеспячэнні іх добраўпарадкаванасці, спрыяльных і бяспечных умоў для пражывання грамадзян Браслаўскага раёна.
Асноўныя напрамкі дзейнасці Прадпрыемствы – цеплаэнергетыка, тэхнічнае абслугоўванне жыллёвага фонду, абыходжанне з цвёрдымі камунальнымі адходамі і добраўпарадкаванне раёна, акрамя гэтага на балансе прадпрыемства знаходзяцца гасцініца і 3 лазні.
Асноўная мэта работы Прадпрыемства – павышэнне якасці прадастаўляемых паслуг, надзейнасць і эфектыўнасць функцыянавання жыллёва-камунальных сістэм.
Для дасягнення пастаўленай мэты КУП ЖКГ “Браслаў-камунальнік” трэба вырашыць наступныя задачы:
-забяспечыць насельніцтва і іншых спажыўцоў жыллёва-камунальнымі паслугамі ў адпаведнасці з нормамі дзяржаўнага сацыяльнага стандарту;
-забяспечыць насельніцтву і іншым спажыўцам бяспеку прадастаўлення і належную якасць жыллёва-камунальных паслуг;
-забяспечыць прадастаўленне платных паслуг, якія аказваюцца па заказах насельніцтва;
-забяспечыць тэхнічнае ўтрыманне і захаванасць жыллёвага фонду і яго мэтавага выкарыстання;
-планаванне і арганізацыя ўсіх відаў рамонту, у тым ліку рэканструкцыю жылых дамоў;
-прадастаўленне транспарту насельніцтву і юрыдычным асобам;
-санітарная ачыстка тэрыторый (вулічная ўборка, дамавая ачыстка з утылізацыяй бытавых і харчовых адходаў);
-арганізацыя паасобнага збору смецця і рэштадругаснай сыравіны ў перапрацоўку.